ОАО "Пинскводстрой"

Открытое акционерное общество "Пинскводстрой"
Главная Сертификаты Аттестаты Контакты Написать

Контакты

ОАО ''Пинскводстрой''

Контактное лицо:

Телефон:(0165) 32-44-12

Факс:(0165) 65-04-58,32-44-12

mail:pvs@brest.by,pinskvoda@tut.by

Адрес:Республика Беларусь, 225710, Брестская область, г.Пинск, ул. Пушкина, д.5

Новостная лента

Главный бухгалтер-Мороз Ирина Семеновна

Начисление и своевременное перечисление налогов и сборов в республиканский и местный бюджеты, страховые взносы в государственные внебюджетные социальные фонды, а также иные платежи в соответствии с законодательством, проведение экономического анализа финансово-хозяйственной деятельности организации по данным бухгалтерского, управленческого учета и отчетности в целях выявления внутрихозяйственных резервов, внедрение передовых информационных систем по управлению финансами в соответствии с требованиями бухгалтерского, налогового, статистического и управленческого учета./Прием по личным вопросам : среда с 17 00 до 18 00

16.06.2017

Раскрытие информации о деятельности ОАО "Пинскводстрой"

Раскрытие информации на официальном сайте эмитента ценных бумаг в глобальной компьютерной сети Интернет.

14.04.2017

Генеральный директор-Богнат Валерий Владимирович

Планирование и руководство хозяйственной и финансово-экономической деятельностью ОАО "Пинскводстрой". Координация взаимодействия структурных подразделений. Распределение обязанностей и определение степени ответственности работников. Контроль за соблюдением стандартов качества работы. Выявление и анализ проблем в работе и принятие мер к их разрешению. Представление интересов в суде,арбитраже, органах государственной власти и управления, а также во взаимоотношениях с иными хозяйствующими субъектами./Прием по личным вопросам : понедельник с 17 00 до 18 00

12.04.2017

Открытое Акционерное Общество ''Пинскводстрой ''

«ОАО ''Пинскводстрой ''» — официальный сайт предприятия, осуществляющего деятельность в области строительства и рыбного хозяйства в составе ГО "Белводхоз"

Меліяраваны гектар — нацыянальнае багацце"

3 чэрвеня — Дзень меліяратара

(скачать,смотреть)

Творчая брыгада "Звязды" пабывала ў ААТ "Пінскводбуд", якое сёлета адзначыла сваё 40-годдзе

Штрыхі да біяграфіі калектыву

Акцыянернае таварыства "Пінскводбуд" па праве з'яўляецца правапераемнікам знакамітага "Галоўпалессеводбуда" і спецыялізаванага трэста "Пінскводбудмеханізацыя", створанага ў студзені 1972 года з-за рэзкага ўзрастання на беларускім Палессі аб'ёмаў меліярацыйных работ. Ужо ў нашы часы трэст двойчы быў перайменаваны, а затым акцыянаваны.

Сёння тут кіпіць праца, а праз месяц на гэтых плошчах будуць пасаджаны журавіны.

За дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце трэст неаднаразова заахвочваўся на ўсесаюзным узроўні.

Сярод аб'ектаў, якімі ганарыцца калектыў, водагаспадарчы комплекс "Локтышы" — найбольш працаёмкі ў параўнанні з іншымі. Будаўніцтва вялося на працягу сямі гадоў. У выніку было створана буйное вадасховішча, дзясяткі тысяч гектараў у вадазборы ракі Лань атрымалі гарантаваную крыніцу ўвільгатнення, а сумарная плошча рыбаводчых сажалак склала дзве з паловай тысячы гектараў.

Праца калектыву забяспечыла з'яўленне на карце Палесся буйных меліяраваных сістэм для новых саўгасаў — "Парахонскі", "Маладзельчыцы", "24 з'езд КПСС" у Пінскім, "Адраджэнне", "Ясенева" ў Ганцавіцкім, імя Леніна, "25 з'езд КПСС" у Лунінецкім, імя Паліўкі ў Іванаўскім, "Перамога" ў Івацэвіцкім, "Востраў" у Ляхавіцкім раёнах.

 Некалькі гадоў вялося будаўніцтва водагаспадарчага комплексу, які складаецца з вадасховішча "Пагост" і рыбгаса "Палессе". Упершыню ў сваёй практыцы меліяратарам давялося забяспечыць перасяленне людзей: з зоны затаплення была выселена цэлая вёска Грушка.

Дарэчы, на "Пагосце" быў пакладзены пачатак пераходу на больш эфектыўныя земляныя плаціны так званага распластанага профілю, замест вузкапрофільнай.

Наватарскі падыход да справы дазволіў палескім меліяратарам выпрабаваць і ўкараніць у вытворчасць шматлікія новыя тэхналогіі і прагрэсіўнае на той час абсталяванне: траншэйныя ротарныя экскаватары бесперапыннага дзеяння, пагружныя капсульныя помпы, што дазволіла выключыць будаўніцтва падземных частак асушвальных помпавых станцый, пластмасавы дрэнаж з прымяненнем бестраншэйных дрэнаукладчыкаў і лазерных паказальнікаў праектнага ўхілу і гэтак далей.

 Трэст займаўся не толькі меліярацыйнымі работамі, але і вёў будаўніцтва асфальтаваных дарог паміж населенымі пунктамі — дзейнічала 6 асфальтабетонных заводаў. А таксама прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС — будаваў жылыя пасёлкі ў калгасах Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Пракладваў сеткі водаправода і каналізацыі, ажыццяўляў рэканструкцыю завода ва Украіне.

Аб'ёмы будуць сур'ёзныя

Першым у нашай калектыўнай размове з кіраўнікамі акцыянернага таварыства слова ўзяў старшыня назіральнага савета "Пінскводбуда", начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Васіль ЗУБКО:

— Падчас наведвання Палесся Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку гэтага года была пастаўлена задача прывесці ў парадак усе асушаныя раней меліяраваныя землі ў тэрмін да 2015 года. Калі не памыляюся, размова ідзе пра 500 тысяч гектараў. Хаця зацверджаная раней праграма прадугледжвала крыху іншы тэрмін — пяць гадоў. (Гэтыя работы вяліся і вядуцца намі зараз, іх тэмпам у 2011-м і пачатку 2012 года перашкаджала эканамічная нестабільнасць, але хочацца спадзявацца, што яна засталася ў мінулым.)

У такім выпадку нам сапраўды трэба будзе выканаць велізарныя аб'ёмы. Зараз заказчык — а асноўным нашым заказчыкам з'яўляецца дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне па будаўніцтве і рэканструкцыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм "Белмеліявадгас" — карэктуе праграму з "раскладкай" па гадах. Тыя аб'ёмы, якія былі раней запланаваны на 2013-2015 гады, могуць вырасці ў два, а то і ў два з паловай разы. Дадаткова спатрэбіцца тэхніка — давядзецца шукаць сродкі для яе набыцця. Спатрэбяцца таксама новыя людзі — а з кадрамі ой як не проста! Знайсці добрага машыніста экскаватара, які б каўшом здолеў закрыць пачак ад запалак, і граматнага машыніста бульдозера праблематычна.

Пасля развалу СССР многія меліяраваныя землі, вытворчыя памяшканні на самой справе прыйшлі ў даволі непрыглядны стан. Перыяд такой безгаспадарчасці працягваўся гадоў 10-15, і зараз мы паступова наводзім парадак на зямлі. Паралельна выконваем работы па далучэнні ў сельскагаспадарчы абарот і тых земляў, якія раней не выкарыстоўваліся, але маюць высокі патэнцыял урадлівасці. У прыватнасці, выконваем такі комплекс работ у СВК "Фядорскі" ў Столінскім раёне.

І адначасова, паралельна з праграмай рэканструкцыі і аднаўлення земляў, выконваем мерапрыемствы па абароне населеных пунктаў і сельгасугоддзяў ад паводкавай пагрозы. Існуе такая спецыяльная дзяржаўная праграма, і нам належыць вядучая роля ў яе ажыццяўленні. Год 1979-ы паказаў, што пагроза рэальная і лепш ад яе перасцерагчыся, чым потым лічыць мільярдныя страты. Працуем у паводканебяспечных раёнах Палесся. Сярод найбольш складаных і значных — комплекс збудаванняў, узведзеных у Давыд-Гарадку. У абход яго пракладзена нават новае русла наравістай ракі Гарынь, агарожанае асфальтаванымі дамбамі з новым маставым пераходам.

Патрэбна мець на ўвазе, што на Палессі шмат зямель, якія былі асушаны з дапамогай закрытага дрэнажу. Раней для гэтага выкарыстоўваліся керамічныя трубкі, пазней — поліэтыленавыя гафрыраваныя трубы, плюс узводзілася адпаведная інфраструктура. І кожны гектар такой сістэмы каштуе значна даражэй, чым адкрытая асушальная сетка. Таму часцей выкарыстоўваецца адкрытая сетка. Але ж пабудаваную некалі закрытую таксама патрэбна рэканструяваць. Наш заказчык выдае праектна-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю такіх сістэм з закрытым дрэнажом. Яго патрэбна прамыць, а калі гэта немагчыма, то пакласці новы. Да закрытага дрэнажу мы ставімся з належнай увагай яшчэ і таму, што ён дазваляе павялічваць каэфіцыент выкарыстання зямельных угоддзяў.

Дарэчы, адкрытую сетку таксама не танна даглядаць. На кожным канальчыку патрэбна рэгулярна абкошваць траву. Гэта робіцца не ўсюды і не рэгулярна, і пачынаецца зарастанне каналаў, у тым ліку кустоўем. Адсюль і самая вялікая крыўда меліяратараў — на эксплуатацыю акультураных зямель. Здаецца, усё зрабілі — выраўнялі плошчы, выканалі акуратныя канальчыкі, роўныя адхоны, пабудавалі гідратэхнічныя збудаванні, дарогі... А праз тры гады заедзеш — і не пазнаеш. На месцы каналаў выраслі сапраўдныя лесапалосы, палі падыходзяць да іх упрытык, без тэхналагічнага водступу, урадлівы пласт зямлі выветрыўся, эразіраваўся, таму што палі бясконца апрацоўваюць і замест травы, як прадугледжана праектам, садзяць бульбу. Да нашай палескай зямліцы патрэбна адносіцца вельмі асцярожна і не дапускаць непраектнага яе выкарыстання. У праекце ўсё прапісана: гэтыя плошчы маеш права выкарыстоўваць пад прапашныя культуры, а вось гэтыя — ні ў якім разе, толькі трава, сенакос альбо ў горшым выпадку паша. Але пераворваць нельга, што нават учарашняму выпускніку агранамічнага факультэта зразумела. І ў акце перадачы земляў у эксплуатацыю ўсё канкрэтна прапісана, нават намалявана. На гэта не звяртаюць увагі, а затым у выветрыванні ўрадлівага пласта (а гэта ж тарфянікі, не чарназём), у з'яўленні пыльных бур незаслужана вінавацяць нас, меліяратараў.

Праўда, шэраг перадавых гаспадарак (таму яны і перадавыя) меліярацыйныя каналы, дарогі і збудаванні, якія знаходзяцца на іх балансе, эксплуатуюць у цэлым правільна і даглядаюць рэгулярна. У Столінскім раёне можна назваць СВК "Фядорскі", у Пінскім — СВК "Лапаціна" і ААТ "Парахонскі", ААТ "Почапава"... За апошнія пяць-сем гадоў зрухі да лепшага ў гэтым сэнсе ёсць, але хацелася б большага. Грошы ў меліярацыю ўкладваюцца вялікія, і аддача павінна быць поўная.

Сукупнасць праблем, што назапасіліся ў эканоміцы, прымушае шукаць новыя крыніцы фінансавання меліярацыйных работ. Едзем у Магілёўскую вобласць, дзе дапамагаем Горацкаму раёну рыхтавацца да дажынак. Зараз перакідваем туды дадатковую тэхніку. У Асіповіцкім раёне ўдзельнічаем у будаўніцтве аўтамагістралі Мінск-Гомель. Нам даручаны самы, відаць, складаны на ўсёй трасе ўчастак у пойме ракі Свіслач, давядзецца займацца вытарфоўкай грунта на вялікай глыбіні і заменай яго мінеральным грунтам. Едзем у Гродзенскую вобласць... Удзельнічаем у тэндарах на выкананне самых разнастайных работ па ўсёй рэспубліцы — з улікам нашай спецыфікі. Дзякуй дарожнікам вобласці, якія запрашаюць нас папрацаваць на сваёй "дзялянцы", а таксама арганізацыям жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі, упраўленням капітальнага будаўніцтва райвыканкамаў.

Істотную падтрымку структурным падраздзяленням трэста на месцах аказалі таксама "Гомельтранснафта "Дружба", прапанаваўшы аб'екты будаўніцтва і рэканструкцыі ахоўных і водаправодных збудаванняў на трасе нафтаправода Мазыр-Брэст; а таксама "Белтрансгаз", Дзяржаўны пагранічны камітэт РБ, Слонімскі водаканал, прадпрыемства "Лукойл", размясціўшы ў нас свае заказы. Мы ўдзячны сваім партнёрам і ні ў якім разе іх не падвядзём.

Моладзь на "Хітачы" слухае музыку

Расказвае галоўны інжынер ААТ Аляксандр КУЗЬМІЧ:

— Для паспяховага выканання вытворчых праграм не абысціся без пастаяннай мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў. За 2005-2011 гады намі накіравана інвестыцый у асноўны капітал на агульную суму 38 мільярдаў рублёў — пераважна за кошт уласных сродкаў, на ўмовах лізінгу і мэтавага крэдыту на зваротнай аснове.

У першую чаргу імкнёмся абнаўляць парк экскаватараў — набылі іх за гэты час каля 50 адзінак, у тым ліку каля сарака — айчынных. Іх выпускае экскаватарны завод у Коханаве, што на Віцебшчыне, — гэта добрая эфектыўная тэхніка.

 У парку нашых механізмаў дабавілася 11 энерганасычаных трактароў, некалькі бульдозераў, а таксама каля паўсотні перасоўных насосных станцый, дызель-вакуумных установак, пагрузчыкаў, самаходных каткоў, аўтакранаў, аўтагрэйдараў і іншай тэхнікі.

Вось і за апошнія два месяцы набылі экскаватар "Хітачы", бульдозер "Чэтра" і "ДТшку" — усе яны працуюць у камандзіроўках.

Тым не менш, машын і механізмаў пад тую праграму, якую агучыў кіраўнік дзяржавы, яўна недастаткова, і нам, каб яе выканаць, патрэбна сур'ёзна перааснашчацца далей. Тэхніка наша добра-такі папрацавала на аб'ектах меліярацыі Палесся, вынікі гэтай працы відаць няўзброеным вокам, і патрэбна абнаўленне. Яшчэ і таму, што варта ствараць належныя ўмовы працы для механізатараў. У тым жа "Хітачы" — кандыцыянер, шумаізаляцыя, кіраваць дапамагае электроніка. Наша моладзь працуе і слухае музыку: у кабіне стаіць магнітола. Так што ўзялі курс на тэхнічнае перааснашчэнне, хоць гэта і не лёгка чыста фінансава.

Даём гарантыю на пяць гадоў

Размову падтрымлівае галоўны тэхнолаг Генадзь АНЦІПЕНКА:

— У галіне меліярацыі мы былі калі не самымі першымі, то ў ліку першых, хто яшчэ ў 2007 годзе сістэматызаваў работу па забеспячэнні якасці працы і паслуг на аснове міжнародных стандартаў. Сістэму менеджменту якасці распрацавалі ўласнымі сіламі, дакладна пад свае патрэбы і з улікам нашай спецыфікі. Яна ўключае ў сябе кіраўніцтва па якасці і дваццаць нашых унутраных стандартаў, якія ахопліваюць усе віды дзейнасці, пачынаючы ад будаўніча-мантажных работ. А таксама кіраванне дакументаабаротам, маніторынгам і гэтак далей. Распісаны ўсе віды кантролю — абсталявання, рамонту тэхнікі, якасці работ... У кожным ПМК ёсць тэхнолаг, адказны за ўкараненне і функцыянаванне сістэмы. Ён праводзіць аўдытарскія праверкі ў філіяле, выяўляе неадпаведнасці, вядзе ўсю дакументацыю. Летась было знойдзена 286 неадпаведнасцяў, 282 з іх згодна з загадам па таварыстве ўхілены.

 Сістэма адпавядае СТБ ІSО 9001-2009, што пацвярджаецца адпаведным сертыфікатам Дзяржстандарту РБ. Яе наяўнасць дае пэўныя перавагі пры вядзенні перагавораў на атрыманне заказаў.

Калі паглыбіцца ў нейкія дэталі, то на аб'ектах праводзіцца анкетаванне (запаўняецца анкета задаволенасці спажыўца), падчас якога выяўляюцца пажаданні заказчыка, і яны абавязкова ўлічваюцца. І тут жа, у анкеце, заказчык выстаўляе сваю адзнаку задаволенасці. Можам разам з вамі пагартаць вось гэтыя анкеты. Аб'ект "Ракітнае" ў СВК "Дварэц" Лунінецкага раёна: якасць — "выдатна", узаемадзеянне з заказчыкам — "выдатна", іншыя паказчыкі — таксама . Аб'ект "Марочна" ў СВК "Глінкаўскі" Столінскага раёна — усе адзнакі "выдатна". Тры гады запар адзнака задаволенасці вышэйшая, чым мы плануем у бізнэс-плане. Нараканняў на нашу работу не было.

Даволі адладжаная сістэма вытворчага кантролю з боку майстроў, прарабаў, інжынерна-тэхнічных работнікаў разам з сістэмай менеджменту якасці дазволілі больш чым удвая павялічыць тэрмін нашай гарантыі на работы, якія выконваюцца. Калі раней мы давалі гарантыю на два гады, то зараз — на пяць.

Меліярацыя — справа дзяржаўная

Вынікі калектыўнай гутаркі падвёў генеральны дырэктар Леанід КАРОЛЬ:

— Калі ўспомніць даўніну, то пінскія балоты заўсёды прыцягвалі да сябе ўвагу як рэзерв зямельных угоддзяў, надзейна схаваны прыродай пад ваду. У акультурванне палескіх зямель некалі ўкладвалі сродкі магнат Агінскі і грамадскі дзеяч Бутрымовіч, а буйныя меліярацыйныя работы тут упершыню прафінансаваў урад царскай Расіі.

Прыхаваныя пад вадой тысячы гектараў меліяратары, што называецца, дасталі і яшчэ раней уключылі ў гаспадарчы абарот. На меліяраваных землях выраслі сотні буйных саўгасаў. Можна прыводзіць многія прыклады эфектыўнага гаспадарання. Напрыклад, мы ганарымся тым, што на меліяраваных землях вырас такі гігант аграпрамысловага комплексу, як адкрытае акцыянернае таварыства "Парахонскі", які ўжо зараз стаў сапраўднай фабрыкай малака і мяса. Побач паспяхова працуюць ААТ "Беларускія журавіны" і "Почапава". Ганарымся такімі аб'ектамі, як меліярацыйная сістэма "Ракітнае" ў Лунінецкім раёне, там жа — сістэма "Чарабасаўская". Пералічваць можна доўга.

Зараз пастаўлена задача яшчэ больш эфектыўнага выкарыстання нацыянальнага багацця — меліяраванага гектара. Мы працуем у гэтым кірунку ў поўнай адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі па захаванні і выкарыстанні меліяраваных земляў, сацыяльна-эканамічным развіцці і комплексным выкарыстанні прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся, а таксама з інжынернымі водагаспадарчымі мерапрыемствамі па абароне населеных пунктаў і сельскагаспадарчых земляў ад паводак. Дзякуючы чаму ўдзельная вага меліярацыйных работ у вытворчай праграме прадпрыемства складае ў апошнія гады ад 40 да 60 працэнтаў. Тым не менш размова ідзе аб больш энергічным выкананні гэтых трох праграм.

Сёлета патрэбна здаць у эксплуатацыю каля двух дзясяткаў будоўляў — а гэта каля трох тысяч гектараў рэканструяваных меліяраваных земляў з тэхналагічнымі аб'ектамі, а таксама каля дваццаці кіламетраў загараджальных дамбаў і тры асушвальныя помпавыя станцыі. Па праграме будучага года працуем на водазаборы "Падгорная дача" і іншых аб'ектах.

У нас шматвектарная вытворчасць. Маем сем філіялаў — некалькі ПМК, размешчаных у Пінскім, Лунінецкім, Іванаўскім і Столінскім раёнах, у г.п. Целеханы, а таксама доследны рыбгас "Лахва", уласны завод жалезабетонных вырабаў і ЦРМ — цэнтральныя рамонтныя майстэрні з аўтапаркам (каля 30 самазвалаў). ЦРМ добраахвотна прынялі на сябе абавязкі будаўнікоў і цудоўна з імі спраўляюцца. Узводзяць жывёлагадоўчыя фермы, вышкі для мабільных аператараў, нават аўтазапраўкі. А яшчэ будуем жыллё. Ва ўсіх раёнах, дзе мы працуем, узводзілі прэзідэнцкія домікі.

Наладжана цеснае ўзаемадзеянне з мясцовымі органамі ўлады. Райвыканкамы Пінскага, Столінскага, Лунінецкага, ды і іншых раёнаў, у сваёй паўсядзённай рабоце ўдзяляюць належную ўвагу праблемам эфектыўнага гаспадарання на асушаных землях. Адчувальна дапамагае працаваць і падтрымлівае нашы пачынанні Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Белмеліявадгас" — наша вышэйстаячая арганізацыя. Важна, што разлікі за выкананыя работы яны ажыццяўляюць у тэрміны, прадугледжаныя заключанымі кантрактамі. Нейкіх зрываў у фінансаванні не дапускаюць, праектна-каштарыснай дакументацыяй забяспечваюць, як правіла, своечасова. Тым больш што праектны інстытут па праблемах меліярацыі "Палессегіправадгас" знаходзіцца ў Пінску. Гэта нашы суседзі і дзелавыя партнёры.

Безумоўна, складана працаваць ва ўмовах, калі для абнаўлення асноўных фондаў (у прыватнасці, для абнаўлення парка машын і механізмаў) даводзіцца браць буйныя крэдыты пад даволі высокія працэнты. Бо заказчыкі — я маю на ўвазе СВК — не могуць своечасова разлічыцца за выкананыя аб'ёмы, і дэбіторская запазычанасць "вяжа" рукі. Тым не менш, паказчык рэнтабельнасці ад рэалізацыі ў нас даволі высокі — пяць працэнтаў. І амаль два мільярды рублёў чыстага прыбытку — таксама цудоўны вынік. (Іншая справа, што заробленыя сродкі "з'ядаюць" працэнты за крэдыты, але без крэдытаў зараз ніяк нельга.)

Калі далей гаварыць пра вынікі работы, то летась аб'ём падрадных работ і паслуг у сённяшніх цэнах узрос у параўнанні з 2006 годам з дваццаці двух да дзевяноста мільярдаў з лішкам, прадукцыйнасць працы павялічылася больш чым у тры разы, падвоіўся прыбытак на аднаго працуючага.

Летась да нас далучылі адстаючы рыбгас "Лахва" Лунінецкага раёна. На момант далучэння ў іх было 500 мільёнаў рублёў страт. Мы ўклалі ў рыбгас два з паловай мільярды ўласных сродкаў, памянялі там кіраўніцтва. Яны пачалі актыўна гандляваць, вазіць рыбу ў Мінск, адкрылі там свае гандлёвыя кропкі. Зараз дзякуючы прынятым мерам з пачатку года і па красавік уключна маем 172 мільёны чыстага прыбытку па рыбгасе.

Шукаем новыя аб'ёмы работы, пра што гаварыў старшыня наглядальнага савета. За апошнія два дні знайшлі аб'ёмы недзе на дзесяць мільярдаў.

Нядаўна ў складзе рабочай групы дырэктараў роднасных арганізацый ездзіў у Калінінградскую вобласць па запрашэнні яе кіраўніцтва. Мэта — азнаёміцца з работай калег і з перспектывамі меліярацыі. У іх сёлета прынята федэральная праграма на 2013-2017 гады, пад якую выдзелены значныя сродкі, да трох трыльёнаў (у беларускіх рублях). Мы аб'ехалі ўсю Калінінградскую вобласць, агледзелі меліярацыйныя сістэмы, насосныя станцыі і іншыя аб'екты, пазнаёміліся з іх абслугоўваннем. Прайшлі рабочыя сустрэчы на ўзроўні губернатара і міністра, які курыруе гэтую групу пытанняў. Работы — непачаты край, яны запрасілі нас паўдзельнічаць і павінны прыехаць на Брэстчыну па станоўчы вопыт. Значныя аб'ёмы работ адкрываюцца там не толькі для нас, але і для іншых спецыялізаваных арганізацый Беларусі, і павінны быць праяўлены зацікаўленасць і падтрымка з боку нашых афіцыйных структур.

Калектывы нашых філіялаў працуюць добрасумленна, што дало нам права напярэдадні прафесійнага свята звярнуцца ў вышэйстаячую арганізацыю з хадайніцтвам аб узнагароджанні нагрудным знакам "Ганаровы меліяратар" шэрагу нашых супрацоўнікаў. Назаву іх імёны. Гэта начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ПМК-58 Анатоль Неліпавец, майстар ПМК-59 Мікалай Якавец, машыніст экскаватара ПМК-60 Аляксей Абрамчук, машыніст экскаватара ПМК-61 Віталь Навумавец, майстар цэнтральнай рамонтнай майстэрні Уладзімір Кацко і машыніст экскаватара ПМК-62 Васіль Дзянішчыч, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела трэста Васіль Зубко..

Хачу падзякаваць і ім, і ўсяму калектыву за старанне, за ўменне ў не вельмі спрыяльных палявых умовах дабівацца неблагіх вынікаў. Жадаю пабольш заказаў, каб можна было развярнуцца на ўсю моц і прадэманстраваць яшчэ больш высокаэфектыўную і якасную работу. А галоўнае — моцнага здароўя, тады праца будзе радаваць і любая справа заладзіцца.

Нашы віншаванні і самыя добрыя пажаданні калегам-меліяратарам Беларусі. Шчыра зычым, каб паўсюдна ў вашых калектывах бруіла паўнавартаснае вытворчае жыццё, якое прыносіла б толькі задавальненне.

Рэпартаж з колаў

Ведаючы, якім было беларускае балота, тым больш — палеская дрыгва, пакуль сюды не прыйшлі меліяратары, добра разумееш, колькі цяжкай людской працы стаіць вось за гэтымі раўнюткімі, дагледжанымі палямі ад гарызонту да гарызонту, зелянеючымі травамі і азімінай, засаджанымі жоўтагаловым рапсам ці адведзенымі пад культурную пашу. А ад небакраю да небакраю — стройная сістэма каналаў і гідратэхнічных збудаванняў.

Наш гід, галоўны інжынер акцыянернага таварыства Аляксандр Кузьміч, з акна аўтамабіля не перастае звяртаць нашу увагу на рукатворнае хараство:

— Вось гэта — наш мінулагодні аб'ект. Здалі яго з высокай адзнакай. А вось тут, у СВК "Почапава", мы працавалі значна раней. Меліяраваныя землі ў іх — у пойме ракі Ясельда, спатрэбілася будаваць дадаткова помпавую станцыю. І ўсё было густа заросшае кустарнікамі. Звялі драўнінна-кустарнікавую расліннасць па каналах-асушальніках, выканалі рэканструкцыю дамбы, правялі дарогу, каб можна было вывозіць сельскагаспадарчую прадукцыю.

Разам з СВК прывялі ў парадак палі на плошчы больш чым 500 гектараў — перааралі і прадыскавалі верхні пласт, выраўнялі плошчы, і зараз тут культурная паша. Пад сенакос і пашу яны занялі і былыя тарфянікі. Гэта такая тэндэнцыя: гаспадаркі рэгіёна бяруць курс на развіццё жывёлагадоўлі, бо ёсць магчымасць нарошчваць кармавую базу.

Выконваем аграмеліярацыйныя мерапрыемствы ў Аснежыцах, — працягвае Аляксандр Адамавіч. — Адзін з нашых філіялаў узводзіць там таксама сіласныя ямы і працуе на малочнатаварных фермах. Нашы людзі — на ўсе рукі майстры.

І вось гэтая асушальная сістэма — а яны на Палессі ў асноўны польдарныя — выканана нашымі брыгадамі... А зараз мы з вамі на тэрыторыі акцыянернага таварыства "Беларускія журавіны", гаспадарка з 1985 года на акультураных землях наладзіла вытворчасць прадукцыі, якая нават у Еўропе разыходзіцца "на ўра". Прычым не толькі буйнаплодных журавін, але ў апошні час яшчэ і высакарослых буякоў (галубікі) — уся гэта прадукцыя мае агульнапрызнаныя лекавыя ўласцівасці. Дарэчы, кожны куст дае 3-5 кілаграмаў ягад.

...Спачатку галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Буднік на журавінавых плантацыях, затым яе дырэктар Васіль Лягускі падзяліліся планамі далейшага пашырэння плантацый, якія служаць 30-40 гадоў (а пры належным доглядзе — і да 50-ці), і сказалі цёплыя словы ў адрас меліяратараў, без якіх не было б ні гэтай прыгажосці (гл. здымкі), ні добрай славы беларускай ягады за межамі краіны. Каб даць журавінам максімум вільгаці, як гэта бывае на натуральных балотах, меліяратары выканалі якасную рэканструкцыю чэкаў і арашальнай сістэмы — па даволі складанай тэхналогіі, што дазваляе гаспадарцы інтэнсіўна працаваць.

Такая ж сістэма чэкаў, каналаў, дамбаў, труб для пастаяннага арашэння дзейнічае і на палях для вырошчвання буякоў.

— Дзякуючы меліяратарам гэта — самая буйная ў Еўропе плантацыя. Даволі патрабавальная вытворчасць паспяхова функцыянуе, — падкрэсліў дырэктар.

Кіраўнік гаспадаркі з асаблівай цеплынёй выказаўся ў адрас пастаяннага, можна сказаць, прадстаўніка акцыянернага таварыства "Пінскводбуд" у "Беларускіх журавінах" Адама Андрэевіча Кузьміча, які хутка адзначыць 40-годдзе сваёй працы ў меліярацыі.

...Рыбгас "Палессе" пінскія меліяратары пабудавалі яшчэ ў 70-я гады, але работа для іх знаходзіцца тут і зараз. Гаспадарка — мала сказаць вялікая, яна велізарная, шматлікія буйныя сажалкі-рыбнікі разам пакідаюць уражанне другой Нарачы, ніяк не менш. Ёсць сярод іх сажалкі нераставыя, матачныя, выгульныя — тут свая іерархія. Ваду ў іх з Пагосцкага вадасховішча качаюць помпавыя станцыі праз магістральныя і падаючыя каналы, аснашчаныя дамбамі, шлюзамі і плацінамі. Не менш грандыёзныя водавыпускныя збудаванні, а таксама рыбазборныя каналы, зімавалыя пруды. Плюс інкубацыйныя пабудовы, цэх па перапрацоўцы рыбы... Сур'ёзная гаспадарка, і наш гід шчыра ганарыцца, што калектыў "Пінскводбуда" мае дачыненне да яе з'яўлення і дзейнасці.

Некалькі разоў мы перасякалі зелянеючыя палеткі акцыянернага таварыства "Парахонскае". На наш погляд, гэта ўзорная гаспадарка — разам з меліяратарамі ААТ "Пінскводбуда" яе працаўнікі прывялі свае палеткі ў такі стан, што імі не грэх любавацца. Асаблівыя акцэнты гаспадарчай кемлівасці, увішнасці, прадпрымальнасці прыўносяць шматлікія буйныя жывёлагадоўчыя комплексы — усяго больш за дзясятак, і кожны з іх пабудаваны ці дабудоўваецца не менш чым на 10 тысяч галоў жывёлы. На меліяраваных землях сапраўды з'явілася фабрыка мяса.

Палеткі СВК "Навадворскае-Агра", засеяныя рапсам, іншымі культурамі, таксама пацвердзілі агульную для Піншчыны тэндэнцыю гаспадарыць на меліяраваных землях умела. Самі меліяратары прызнаюцца, што гэта грэе ім душу нават лепш за любую пахвалу.

Перадавыя філіялы ААТ "Пінскводбуд"

ПМК-58 — в. Пінкавічы (Пінскі раён).

ЦРМ — в. Пінкавічы (Пінскі раён).

Лепшыя работнікі ААТ "Пінскводбуд"

Шпакоўская Жанна Францаўна, галоўны эканаміст акцыянернага таварыства.

Краўчук Мікалай Іванавіч, намеснік начальніка ПМК-58.

Слушнік Мікалай Іванавіч, прараб ПМК-59.

Сауцін Андрэй Аляксеевіч, слесар па рамонце паліўнай апаратуры ПМК-60.

Міховіч Іван Сцяпанавіч, галоўны механік ПМК-61.

Балашоў Юрый Аляксандравіч, машыніст бульдозера 5 разраду ПМК-62.

Казыкалевіч Антон Адамавіч, вадзіцель ЦРМ.

Публікацыю падрыхтавалі Уладзімір Хількевіч, Вольга Гецэвіч і Яўген Пясецкі (фота).

Ад рэдакцыі. Творчая брыгада шчыра дзякуе намесніку генеральнага дырэктара па эканоміцы Леаніду Гордзічу за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу.


Автор: Администратор от: 26.06.2012 Версия дла печати